Кантакты
Адрас: Рэспубліка Беларусь, г. Гомель, вул. Савецкая, 104
Тэлефон: +375-232-57-00-33
E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
Сайт факультэта: http://geography.gsu.by/
Дэкан ГУСЕЎ Андрэй Пятровіч - кандыдат геолага-мінералагічных навук, дацэнт
Тэлефон:+375-232-57-00-33
E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
Кафедры
Кафедра экалогіі
Кафедра геалогіі і геаграфіі
Гістарычная даведка
У 1969 г. у Гомельскім дзяржаўным універсітэце была адкрыта спецыяльнасць 0117 «Гідрагеалогія і інжынерная геалогія». На 1 курс было прынята 77 студэнтаў. З Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта былі пераведзены студэнты 3-4 курсаў. Геалагічны факультэт становіцца самастойным падраздзяленнем 12.11.1970 г. Выканаўцам абавязкаў дэкана геалагічнага факультэта прызначаны прафесар А. Р. Кінзікееў. У яго склад увайшлі дзве кафедры: кафедра агульнай геалогіі (загадчык – прафесар А. Р. Кінзікееў); кафедра інжынернай геалогіі і гідрагеалогіі (загадчык – прафесар С. Д. Тураўскі). Адкрыты мінералагічны музей.
У першай палове 1970-х гг. на факультэце арганізаваны лабараторыі і кабінеты: тапаграфіі, грунтазнаўства, гідрагеалагічных даследаванняў, разлікаў і мадэлявання, інжынернай геалогіі, мінералогіі, петраграфіі, гістарычнай геалогіі і палеанталогіі, геалагічнага карціравання і структурнай геалогіі, тэрмічная, механікі грунтоў, гідрагеахіміі.
У 1977 г. адкрываецца кафедра мінералогіі, петраграфіі і геахіміі. Абавязкі загадчыка выконвае к. г.-м. н., дацэнт Н.Ф. Паўлаў. У 1978 г. загадчыкам гэтай кафедры прызначаны д. г.-м.н., прафесар В. А. Вахрушаў.
У 1984 г. арганізавана кафедра геафізікі, загадчыкам якой быў прызначаны к. г.-м. н., дацэнт А. П. Пінчук. У 1986 годзе адкрыта новая спецыяльнасць – «Геафізічныя метады пошукаў і разведкі».
У 1989 г. адкрыты набор на спецыяльнасць «Геаграфія» (дзённае і завочнае аддзяленні).
24 верасня 1990 г. на геалагічным факультэце была адкрыта кафедра геаграфіі. Загадчыкам кафедры геаграфіі стаў к. г. н. І. І. Богдэль.
Геалагічны факультэт быў у сувязі з гэтым перайменаваны ў сакавіку 1992 г. у геолага-геаграфічны, і павінен быў забяспечыць падрыхтоўку настаўнікаў геаграфіі для школ Гомельскай вобласці. У пачатку 90-х гадоў была адкрыта педагагічная спецыяльнасць «Геаграфія і замежная мова» (нямецкая, англійская).
У 1996 г. арганізуецца кафедра геалогіі і разведкі карысных выкапняў (на аснове кафедры геафізікі і кафедры гідрагеалогіі і інжынернай геалогіі), якая праводзіць падрыхтоўку па спецыяльнасці «Геалогія і разведка радовішчаў карысных выкапняў» (загадчык кафедры – прафесар А. П. Пінчук).
Да сярэдзіны 90-х гадоў у рамках наяўных спецыяльнасцей і кафедр развіўся экалагічны кірунак. Былі адкрыты спецыялізацыі: «Геаэкалогія» на спецыяльнасці «Геаграфія» і «Экалагічная геафізіка» на спецыяльнасці «Геафізічныя метады пошукаў і разведкі».
На базе наяўных напрацовак у галіне маніторынгу і аховы навакольнага асяроддзя ў 1996 г. была адкрыта кафедра геаэкалогіі (загадчык кафедры – к. г.-м. н., дацэнт А. М. Гумен).
У 1998 г. адкрыты набор на спецыяльнасць «Экалогія» (кваліфікацыя – эколаг-географ, выкладчык геаграфіі і экалогіі). Са жніўня 1998 года кафедра геаэкалогіі перайменавана ў кафедру экалогіі. Загадчыкам кафедры экалогіі быў прызначаны к. б.н., дацэнт А. М. Кусянкоў.
У 2000-х гг. адкрыта падрыхтоўка магістраў геаграфічных і геолага-мінералагічных навук.
Факультэт сёння
У цяперашні час факультэт праводзіць падрыхтоўку па 3 спецыяльнасцях 1 ступені і 2 спецыяльнасцях 2 ступені вышэйшай адукацыі.
У выніку падрыхтоўкі па спецыяльнасці геаграфія выпускнікі атрымліваюць кваліфікацыю географ, выкладчык геаграфіі; па спецыяльнасці геаэкалогія – географ-эколаг, выкладчык геаграфіі і экалогіі; па спецыяльнасці геалогія і разведка радовішчаў карысных выкапняў – інжынер-геолаг. Выпускнікі факультэта працуюць у праектных, навукова-даследчых, навукова-вытворчых арганізацыях – па профілю атрыманай спецыяльнасці і спецыялізацыі; у сярэдніх агульнаадукацыйных установах, тэхнікумах, каледжах, вну; у тэрытарыяльных падраздзяленнях Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь, у НВЦ па геалогіі.
Вядзецца падрыхтоўка ў аспірантуры па спецыяльнасцях у галіне навук аб Зямлі і экалогіі.
На факультэце навучаецца больш за 400 студэнтаў, 20 магістрантаў.
Спецыяльнасці
1 ступень
1-51 01 01 «Геалогія і разведка радовішчаў карысных выкапняў»
1-33 01 02 «Геаэкалогія».
1-31 02 01 «Геаграфія (навукова-педагагічная дзейнасць)».
2 ступень
1-51 80 04 «Агульная і рэгіянальная геалогія»
1-33 80 02 Геаэкалогія
Спецыялізацыі
1-51 01 01 02 «Геафізічныя метады пошукаў і разведкі»
1-51 01 01 03 «Гідрагеалогія і інжынерная геалогія»
1-51 01 01 04 «Геалогія, пошукі і разведка нафтавых і газавых радовішчаў»
1-33 01 02 01 «Агульная геаэкалогія»
1-33 01 02 02 «Маніторынг навакольнага асяроддзя»
1-31 02 01 06 «Геаграфія глеб, зямельныя рэсурсы і меліярацыя»
1-31 02 01 12 «Рацыянальнае прыродакарыстанне і ахова прыроды»
1-31 02 01 03 «Геаграфія турызму і экскурсійны менеджмент»
Навуковыя напрамкі
Навукова-даследчая работа вядзецца па наступных напрамках:
• Маніторынг прыродных і антрапагенных ландшафтаў;
• Біяіндыкацыя антрапагеннага ўздзеяння на прыродныя экасістэмы;
• Лакальны маніторынг падземных вод;
• Ацэнка і прагназаванне прыродных і тэхнагенных геарызык;
• Методыка выкладання геаграфіі і экалогіі ў сярэдняй школе;
• Навуковае абгрунтаванне развіцця турызму ў Гомельскай вобласці.
Выкладчыкі геолага-геаграфічнага факультэта прымаюць удзел у распрацоўцы заданняў Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў (БРФФД), Дзяржаўнай праграмы навуковых даследаванняў (ДПНД) «Хімічныя тэхналогіі і матэрыялы, прыродна-рэсурсны патэнцыял», падпраграма 5 «Прыродна-рэсурсны патэнцыял», выконваюць гаспадарча-разліковыя навукова-даследчыя тэмы.
Сярод іх:
• «Комплексны прагноз прыродных і тэхнагенных небяспек тэрыторый мадэльных гарадоў (Гомель, Мазыр); прагназаванне геалагічных небяспек і рызык, якія ўзнікаюць пры гаспадарчым выкарыстанні тэрыторыі»;
• «Метадычнае суправаджэнне лакальнага маніторынгу падземных вод і стан літатэхнічнай сістэмы ААТ «Гомельскі хімічны завод»;
• «Ацэнка сучаснага стану падземных вод і распрацоўка рэкамендацый па прадухіленні іх забруджвання ў раёне палігонаў нетаксічных прамысловых і цвёрдых камунальных адходаў»;
• «Экалагічная дыягностыка геалагічнага асяроддзя і прагноз рызык тэхна-прыродных працэсаў на ўрбанізаваных тэрыторыях (на прыкладзе мадэльных гарадоў і прамысловых аб'ектаў)»;
• «Фактары і механізмы антрапагенных сукцэсій: аналіз эфектаў ландшафтнага асяроддзя і станаўлення сістэмы мікаразійных сувязей»;
• «Парушэнне сукцэсій у выніку інвазій чужародных раслін: маніторынг і вывучэнне механізмаў».
• Кафедра экалогіі актыўна ўдзельнічае ў міжнародным праекце 543707-TEMPUS-1-2013-1-DE-TEMPUS-JPHES – «Экалагічная адукацыя для Расіі, Беларусі і Украіны».
Абітурыенту
Навучальны працэс забяспечваюць дзве кафедры (геалогіі і геаграфіі, экалогіі), навучальныя лабараторыі (геаінфармацыйных сістэм, палеанталогіі і гістарычнай геалогіі, грунтазнаўства і глебазнаўства, мадэлявання гідрагеалагічных працэсаў, мінералогіі, петраграфіі, карысных выкапняў), геалагічны музей.
У працэсе навучання студэнты факультэта вывучаюць агульнапрафесійныя і спецыяльныя дысцыпліны, дысцыпліны спецыялізацыі. Праходзяць вучэбныя і вытворчыя практыкі.
Студэнты-геаэколагі вывучаюць такія дысцыпліны, як геаграфія глеб з асновамі глебазнаўства, геалогія, геахімія, геафізіка, агульнае землязнаўства, тапаграфія з асновамі геадэзіі, біягеаграфія, метэаралогія і кліматалогія, геамарфалогія, геаінфарматыка, метады геаэкалагічных даследаванняў, экалагічная сертыфікацыя, экалогія ландшафтаў, геаэкалогія, гідраэкалогія, экалагічная экспертыза, менеджмент і аўдыт, рэкультывацыя парушаных зямель, экалогія раслін, экалогія жывёл, ГІС-тэхналогіі, методыка выкладання геаграфічных і экалагічных дысцыплін і іншыя. Праходзяць вучэбныя практыкі (геабатанічную, геалагічную, метэаралагічную, глебавую, тапаграфічную, геамарфалагічную, гідралагічную, ландшафтна-экалагічную, геаэколага-эканамічную, геаэколага-тэхналагічную), пераддыпломную і педагагічную практыкі.
Студэнты-географы вывучаюць такія дысцыпліны, як геаграфія глеб з асновамі глебазнаўства, геалогія, геахімія, геафізіка, агульнае землязнаўства, тапаграфія з асновамі геадэзіі, біягеаграфія, метэаралогія і кліматалогія, геамарфалогія, геаінфарматыка, метады геаграфічных даследаванняў, фізічная геаграфія мацерыкоў, сацыяльна-эканамічная геаграфія замежных краін, методыка выкладання геаграфічных дысцыплін, тэорыя сацыяльна-эканамічнай геаграфіі, геаграфія сусветнай гаспадаркі і іншыя. Праходзяць вучэбныя практыкі (геабатанічную, геалагічную, метэаралагічную, глебавую, тапаграфічную, геамарфалагічную, гідралагічную, комплексную фізіка-геаграфічную), пераддыпломную і педагагічную практыкі.
Студэнты-геолагі вывучаюць агульную геалогію, крышталаграфію, палеанталогію, глебазнаўства, тапаграфію з асновамі геадэзіі, мінералогію, фізіку Зямлі, структурную геалогію, грунтазнаўства, гістарычную геалогію, геалагічную здымку і картаграфаванне, літалогію, методыку буравых работ, гідрагеалогію, геатэктоніку і іншыя. Праходзяць вучэбныя практыкі (агульнагеалагічную, тапаграфічную, па свідравых тэхналогіях, па геалагічнай здымцы і картаграфаванню), вытворчую геолага-геафізічную і пераддыпломныя практыкі.
Установа адукацыі "Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны" © 1997-2017 246419, г. Гомель, вул. Савецкая, 104 | (0232) 64-31-13, 57-81-11 | ГДУ | Webmaster | RSS