Поиск по сайту

Статистика

Количество просмотров материалов
5854446

30.05.2014

Геалагічная экспедыцыя на поўначы Сінявокай!

 Увесь факультэт у чаканні сесіі, а прадстаўнікі студэнцкай навукова- даследчай лабараторыі «Геолаг» адправіліся ў другі маршрут (першы адбыўся ў Чачэрску) – у гэты раз наш выбар паў на поўнач Беларусі – 17-18 траўня мы наведалі Віцебскую вобласць: Коханава і Оршу. 

 

       

   У складзе групы былі ўсё ты я ж асобы з невялікай зменай: Цыганкоў Андрэй (старшыня СНДЛ), Барысавец Ягор, Чэкан Аляксей, Пажарыцкая Ганна і Зубрыцкая Юлія (усе ГР-43).

Як заусёды крыху з гісторыі: Орша упершыню згадваецца ў «Повести временных лет» пад 1067 годам як Р’ша. З 1359 года Орша ўваходзіць у склад ВКЛ, а ў 1514 годзе Орша стала месцам жорсткіх баёу – вайна ВКЛ і Польшчы супраць Маскоўскай дзяржавы (у бітве войскі ВКЛ перамаглі, але вярнуць страчаны раней Смаленск, нажаль, не ўдалося). 13 снежня 1620 года Орша адтрымала гарадское самакіраванне па магдэбургскаму праву і герб: сярэбраны крыж і паўмесяц пад ім на блакітным поле. Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе Орша ўвайшла ў склад Расейскай імперыі і стала цэнтрам аршанскага павета Магілёўскай губерніі. У 1776 годзе горад быў пазбаўлен магдэбурскага права.

 Віцебшчына сустрэла нас прыгожымі пейзажамі: расчляненны рэльеф, рапсавыя палі і найбагацейшы жывёльна-раслінны свет (не горш за палескі). Першы дзень мы прысвечылі Коханава і найблізкім вёскам.

Першым пунктам назірання стаў рэкультаваны кар’ер фармовачных пяскоў (знаходзіцца бліз Коханава – в. Лісуны).

 

 

 

Калісьці гэтае месца было кар’ерам, а зараз і не скажаш…

 Першая кропка назірання – абсыпаўшыся усходні схіл кар’ера.

 

Кропка назірання №1

 Схіл увышыню каля 12 метраў, скаладзены (зверху ўніз) алеўрытам, глінай бурай з уключэннямі валуноў і галькі, фармовачнымі пяскамі.

 

 

Панарама кар’ера з уступа схіла (мурашка – Пажарыцкая Ганна)

 Першая кропка назірання парадавала нас знаходкамі палеанталагічных рэшткаў:

 

 

 

Гэты цудоўны каралавы паліп знайшла Пажарыцкая Ганна (вы таксама заўважылі ГОСТ на рыдлёўке?)

 Другая кропка назірання – тэхнагенны выкап (усё ў тым жа кар’еры).

 

 Фармовачныя пяскі ў падэшве, флювіагляцыял у дахе!

 

 

 Жыццё маладых і амбіцыйных геолагаў!

У тым жа кар’еры

 Стомленныя і загарэлыя мы вярталіся ў месца дыслакацці нашых геалагічных выхадных, але па дарозе мы зрабілі некалькі духоўна-гістарычных прыпынкаў – не геалогіяй адзінай жыве наша даследчая партыя!

 

 

Гісторыка-культурная каштоўнасць – каменны крыж. Аб гэтым крыжэ, які знаходзіцца на беразе возера Глыбокае (каля в. Голашава) цікавую легенду паведаміў наш экскурсавод і адначасова брат-даследчык Чэкан Аляксей. Нібыта на месцы возера раней знаходзілася вёска, у якую аднойчы зайшоу падарожнік. Ён стукаў у дзверы дамоў, сустракаўшыхся на шляху, але нідзе не адчынялі. Прыстанак незнаёмец знайшоў у доме самотнай жанчыны з дзіцяці. За дабрату мужчына параіў спадарке сабраць дзіця і пакінуць вёску, таму што набліжаецца бяда. Жанчына згодзілася, але была адна ўмова: жанчына са сваім дзіця не павінна была паварочвацца, сыходзячы з вёскі, але, як заўсёды і адбываецца ў легендах, жанчына азірнулася. Яна убачыла возера на месцы вёскі, а сама са сваім дзіця абярнулася гэтым самым крыжом. Вось так жыхары паплаціліся за сваю неадказнасць, а жанчына і яе дзіця да гэтага часу жывуць побач з намі! Можа з гэтага часу беларусы і сталі гасціннай нацыяй…?

 Далей яшчэ цікавей!!!

 

 Наш сарамлівы сябар!

 Мы наведаліся да самай цікавай кропцы гістарычнага шляху – закінутая сядзіба Цюндзевіцкіх, в. Голашава, 6 км на поўдзень ад Коханава.

 

 

 Вечнасць сораму праз 3, 2, 1…

 У годы савецкай улады гэты будынак выкарыстоўваўся як школа. Нажаль зараз улада не спяшаецца аднаўляць гэтую шыкоўною сядзібу!

На прыканцы першага дня працы мы спыніліся каля яшчэ адной гісторыка-культурнай каштоўнасці:

 

Так і скончыўся наш першы дзень. Адпачынак – беларуская лазня – шашлык – адпачынак і другі дзень прадстаў перад нашымі вачыма!

Мэтай другога дня даследвання былі агаленні, якія ўзведзены ў ранг заказнікаў: агаленне «Пашына» (в. Пашына, 1-2 км паўночна-усходнее Оршы) і «Кабялякі» (в. Прыдняпроўе, 200 метраў поўночнее в. Пашына).

 

У пошуках агалення каля в. Пашына, левы бераг Дняпра

 

Вось такі валун мы сустрэлі на сваім шляху!

 Доўгія і вельмі цяжкія пошукі агалення «Пашына», нажаль, не ўвянчаліся поспехам, але у кожнага даследчыка бываюць няўдачы і няхай гэтая будзе самай вялікай!

Прайшоўшы крыху далей, супраць плыні Дняпра, мы ўбачылі агалённыя схілы, падобныя да тых, якія мы бачылі у кар’еры (нашым першым пункце назірання). Пад’ехаўшы да месца мы ўбачылі вось што:

 Кропка назірання №3 – яр

 Гэты вялізарны яр дліной больш чым за 200 м (далей мы прайсці не змаглі, але ён дакладна працягваўся) і вышынёй схілаў ад трох да 12-15 м!!! У тальвеге, у вусце яра назіраліся валуны і буйная галька, валуны дыяметрам 20-30 см – 150 см!  Таксама былі знойдзены адбіткі палеафлоры.

Усходнее кропкі назірання № 3 працягвалася сістэма яраў, многім меншых за гэты. У некаторых месцах на схілах грунтавыя воды выходзілі на паверхню, утвараючы невялікія патокі бруду, якія потым засыхалі і рэпаліся.

Прырода нас любіць і мы яе таксама!

 Далей мы направіліся на пошукі агалення лёсаў «Кабялякі». Варта адзначыць, што Аршанскае ўзвышша ўваходзіць у склад Аршанска-Магілёўскага лёсавага плато. Мы і не падазравалі, што агаленне, якое, як аказалася,  знаходзіцца ў лясной бэльке, чакала нас разам з вялізарнымі і агрэсіўнымі паўночнымі камарамі!

Не горш за амазонскія лясы!

 

 Дзяўчынкі вырашылі не ісці і пралічыліся, далей вы ўбычыце чаму!

Адна са шматлікіх бэлек

 

 

 І ўсё ж такі мы яго знайшлі – агаленне «Кабялякі»

 Лёсы трымаюць вертыкальныя сценкі, таму схіл быў неверагодна круты. Даводзілася рыдлёўкай рабіць уступы, каб было лягчэй узбірацца.

Таўшчыня ўскрытага пласта зменялася ад 1 да 2-2,5 метраў. Варта адзначыць, што ў дахе пласта адклады алеўрыта, у падэшве – лёса!

У лесе жывуць не толькі камары, але нара ў пласце лёса – гэта цікава і дзіўна!

Мабыць гэта лісянята??? Упэўнены, Аляксандр Аляксандравіч Саварын нам дапаможа! Але, нажаль, першы лісяня не выглядае жывым і здаровым, вось бы я памыляўся!!!

 Вось так прайшлі нашы геалагічныя выхадныя на поўначы нашай Радзімы! Гэта было вельмі цікава і пазнавальна! Як і абяцаў, мы не абмежаваліся толькі Чачэрскам і толі яшчэ будзе!!!

 

Старшыня СНДЛ «Геолаг», Цыганкоў Андрэй.

 

50 выпусков геологов ГГУ