Поиск по сайту

Статистика

Количество просмотров материалов
5854686

03.10.2014

         Не прайшло і тыдня, а прадстаўнікі СНДЛ «Геолаг» зноў адправіліся ў даследчы маршрут. На гэты раз мы наведаліся ў Кармянскі раён да кар’ера пясчана-жвіровай сумесі, але мэтай экспедыцыі было ўскрыццё адкладаў крэйдавага ўзросту – мергеля.

 Кар’ер пясчана-жвіровай сумесі «Студзенец»

         На гэты раз у склад групы ўваходзілі: Алена Юр’еўна Трацэўская (загадчык кафедры геалогіі і разведкі карысных выкапняў), Цыганкоў Андрэй (старшыня СНДЛ «Геолаг»), Барысавец Ягор, Чэкан Аляксей, Даніленка Віталь (ГР-53), Гуц Ганна, Казюлёў Іван (ГР-31), Клімук Мікіта, Янкоў Уладзімір (ГР-22). 

Карысныя выкапні, якія здабываюцца ў кар’еры, гэта пясчана-жвіровая сумесь – пяскі рознакрупчастыя з валунамі, галькай і жвірам, якія маюць флювіягляцыяльны генэзіс сожскага ўзросту. 

 

Пясок охрысты, флювіягляцыяльны

 Борт кар’ера ўяўляе сабой слаістую тоўшчу. Унізе – пяскі поліміктавыя, заляганне слаістае, таўчшыня пластоў да 2 мм, праслоі пясчана-гліністага складу. Таўшчыня першага пласта 3,2 м. Вышэй назіраюцца пяскі больш буйнай фракцыі з жвірам і валунамі. Павелічэнне памера фракцый – снізу ўверх.

Флювіягляцыяльныя адклады падсцілаюцца каранёвымі пародамі верхняга аддзела крэйдавай сістэмы – мергелямі. 

Мергель

          Мергель зяленавата-серы, вільготны, шчыльны. Ускрытая таўшчыня – 0,5 м.

 

        У кар’еры сустракаецца шмат крэмнія, які з’являецца адным з паказчыкаў прысутнасті адкладаў крэйды ці мергеля. Таксама характэрна багацце палеафауны. 

p. Belemnitida

          Далей мы адправіліся на правы бераг ракі Сож, дзе ў абрыве агаляліся адклады крэйдавай сістэмы – мергелі і крэйда.  

р. Сож

          Крэйда і мергелі агаляюцца на працягу 10 м ад абза абрыва да зрэза вады – крэйда ў дахе, мергель у падэшве. Кантакт усталяваць не ўдалося з-за задзернаванасці схіла.

 

           Кар’ер «Студзенец» і агаленне крэйды і мергеля можна ўключыць у склад маршрутаў агульнагеалагічнай практыкі для студэнтаў першага курса кафедры геалогіі. Гэта рашэнне будзе прымаць Алена Юр’еўна, ну а актывісты СНДЛ «Геолаг» будуць і далей радаваць Вас геалагічнымі вандраваннямі па Сінявокай!

 

Старшыня СНДЛ, Цыганкоў Андрэй

50 выпусков геологов ГГУ